Планы і вынікі »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » Планы і вынікі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

1-04-2011, 12:41 Культура  ] • Планы і вынікі   |  
 
Назва:      

Выніковы сход работнікаў культуры прайшоў у школе мастацтваў. З дакладам выступіў начальнік аддзела культуры райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Тронькін. Вось некаторыя моманты справаздачы.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 21 аб’ект, які адносіц-ца да культурна-гістарычных каштоўнасцяў. Вялікую занепакоенасць выклікае стан сядзібна-паркавых комплексаў у вёсках Каменполле і Асада-Дзедзіна.
Будынкі не выкарыстоўваюцца, а з-за адсутнасці фінансаў немагчыма зрабіць кансервацыю або рэстаўрацыю. Уласнік сядзібы ў Каменполлі—райаграсервіс заказаў ахоўную дошку, аддзел культуры прапанаваў вырашыць пытанне кансервацыі дадзенай сядзібы або яе продажы з мэтай выкарыстання ў далейшым як турыстычнага аб’екта. Некалькі разоў планавалася правесці аўкцыёны па продажу сядзібнага дома ў Дзедзіна. Цяпер рыхтуюцца дакументы па продажу дадзенага аб’екта на аўкцыёне за 1 базавую велічыню.
Узрасла апошнім часам роля музеяў. Асноўны фонд раённага гісторыка-этнаграфічнага музея павялічыўся за мінулы год на 145 экспанатаў, большасць атрымана ў дар. Як вынік цеснага супрацоўніцтва нашага музея з іншымі ў вобласці—цікавыя і пазнавальныя выставы: “Вяселле: традыцыі і сучаснасць” (Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, г. Мінск), “Чароўны свет дзяцінства” (Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік), “Узвядзём храм у душы” ( выстава ікон мастачкі з Маладзечна Я. І. Сянько), “Традыцыі і культура Японіі” (прадстаўлена пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь) і іншыя. Падтрымлівае сувязь музей і з мясцовымі майстрамі. Перад супрацоўнікамі пастаўлены задачы на будучае: расшырэнне відаў рэкламнай дзейнасці, укараненне электронных форм уліку музейных прадметаў, асваенне новых форм абслугоўвання наведвальнікаў.
Безумоўна, аснова інтэлектуальнага і выхаваўчага развіцця насельніцтва—бібліятэкі. У мінулым годзе створаны новыя тыпы ўстаноў—Волкаўшчынская і Шарагоўская сельскія бібліятэкі-клубы.
Узровень якасці і стабільнасці самадзейнасці мастацкай творчасці вызначаюць “народныя” і “ўзорныя” калектывы, якіх у раёне 9. Метадычны цэнтр падрыхтаваў дакументы на прысваенне звання “народны” фальклорным калектывам “Язынка” Язненскага СДК і “Іставіца” Істаўскага СК. Разглядаецца пытанне па прысваенню звання “народнага” музею “Радзімазнаўства”, што знаходзіцца ў Лявонпальскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу.
У гэтым годзе раённы агляд мастацкай самадзейнасці прысвячаўся таленавітым людзям зямлі беларускай. Лепшыя праграмы былі падрыхтаваны творчымі калектывамі Язненскага, Наўгародскага, Перабродскага, Цвецінскага, Чапукоўскага СДК і Паташнянскага СК.
Мінулы год азнаменаваны ўдзелам нашых творчых калектываў, індывідуальных выканаўцаў і майстроў народнай творчасці ў дванаццаці абласных мерапрыемствах. У гэтым годзе адбудзецца чарговы тур абласнога свята “Нас з’яднала зямля Беларусі”.
Добрай навінай стала і адкрыццё салона-магазіна “Святліца” па продажу вырабаў народнай творчасці, які размяшчаецца ў РДК на першым паверсе.
За добрасумленныя адносіны да працы граматамі ад-дзела культуры былі ўзнагароджаны Д. Э. Жмакіна (дырэктар Чэраскага СДК), А. Ф. Аляксеева (метадыст МТ і КПР), А. М. Фурс (дырэктар РДК), Н. Ю. Калеснік (загадчыца ад-дзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ), Т. У. Лакотка (бібліятэкар Даўгінаўскай сельскай бібліятэкі), А. А. Лагунёнак (старшы навуковы супрацоўнік музея), І. У. Лавец (выкладчык школы мастацтваў). Уручаны граматы райвыканкама Язненскаму СДК (дырэктар Л. Г. Бервячонак), Істаўскаму СК ( Р. І. Налівайка), Папшулёўскай сельскай бібліятэцы (бібліятэкар В. В. Хрол), а таксама дырэктару Язненскага СДК Л. Г. Бервячонак, кіраўніку школы мастацтваў Б. Ч. Чарняўскаму і бібліятэкару Мікалаёўскай сельскай бібліятэкі І. А. Качаноўскай.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar