Пра крэдыты, стаўкі і іншае »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Пытайцеся—адказваем » Пра крэдыты, стаўкі і іншае
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

15-04-2011, 15:49 Пытайцеся—адказваем  ] • Пра крэдыты, стаўкі і іншае   |  
 
Назва:      

16 сакавіка “прамую лінію” праводзіў намеснік дырэктара—начальнік аддзела рознічнага бізнесу ЦБП №213 філіяла №214 ААТ “ААБ Беларусбанк” С. А. Ерафееў. Яму задалі наступныя пытанні:
— Я пенсіянер, ці магу зняць са свайго пенсійнага рахунку грошы па пашпарту, калі знаходжуся ў іншым горадзе Беларусі?
— Для атрымання часткі грашовых сродкаў з укладу “Пенсійны” можаце звярнуцца ў любое аддзяленне “Беларусбанка” на тэрыторыі рэспублікі. Неабходна прад’явіць дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне бежанца, від на жыхарства) і дагавор банкаўскага ўкладу ці выпіску па рахунку, якая ўтрымлівае апошнюю наяўна-грашовую аперацыю.
— Ці магу я праверыць праз інтэрнэт рэштак грашовых сродкаў на асабовым рахунку і як гэта зрабіць?
— Доступ да тэрміновых банкаўскіх укладаў ва ўстановах “Беларусбанка” праз інтэрнэт цяпер немагчымы. Мы прапануем фізічным асобам паслугу “Інтэрнэт-банкінг”, пры падключэнні да яе трымальнікі пластыкавых картак ААТ “ААБ Беларусбанк” маюць магчымасць прагляду рэшткаў грашовых сродкаў на карт-рахунку і гісторыі плацяжоў па відах паслуг, якія ажыццёўлены ў сістэме, а таксама ўплаты плацяжоў за паслугі сувязі, камунальныя, інтэрнэт і інш. Падрабязнасці атрымаеце ў нашым ЦБП і яго аддзяленнях, ці на афіцыйным сайце www.delarusbank.minsk.by.
— У майго сына льготны крэдыт на будаўніцтва жылога дома. Калі ён пачынаў яго ўзвядзенне, у сям’і было адно дзіця, а цяпер нарадзілася другое. Якую фінансавую падтрымку дзяржавы ён можа атрымаць?
— У выпадку нараджэння дзіцяці на працягу будаўніцтва жылога памяшкання, ажыццяўляецца пераразлік велічыні льготнага крэдыту з пачатку крэдытавання ў бок павелічэння зыходзячы з нарматыву 20 кв. м на дзіця, якое нарадзілася. Пры гэтым унясення змяненняў у спісы льготнага крэдытавання не патрабуецца. У выпадку, калі сям’я сына з’яўляецца маладой, то ў адпаведнасці з указам №185 ад 14.04.2000 г. ёй аказваецца фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготнаму крэдыту ў памеры 20% ад астатку, які склаўся на дату звароту крэдытаатрымальніка ў банк.
— Я раней брала ў вашым банку крэдыты, заўсёды датэрмінова іх пагашала. Цяпер хачу таксама ўзяць крэдыт. Ведаю, што іншыя банкі даюць іх без паручальнікаў. А вы прадастаўляеце такія крэдыты?
— Рашэнне аб прадастаўленні крэдыту, у тым ліку аб спосабе і дастатковасці забеспячэння па крэдытнаму дагавору, прымае крэдытны камітэт ЦБП з улікам індывідуальнага падыходу да кліента. Пры гэтым аналізуюцца крэдытная гісторыя крэдытаатрымальніка, у тым ліку ў іншых банках, дысцыпліна пагашэння раней атрыманых крэдытаў, інфармацыя аб наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці і інш., што сведчыць аб магчымасці пагасіць крэдыт.
— З 16 сакавіка змянілася стаўка рэфінансавання, цяпер яна 12%. Скажыце, а па ўкладах таксама стаўкі павялічацца?
— Так, павелічэнне стаўкі рэфінансавання выклікае павелічэнне працэнтных ставак па ўкладах у беларускіх рублях, велічыня даходу па якіх залежыць ад стаўкі рэфінансавання. Прычым, стаўкі па заключаных да 16 сакавіка дагаворах тэрміновага банкаўскага ўкладу, памяняюцца аўтаматычна. Калі ў вас грошы захоўваліся на ўкладзе “Ваш выбар” пад 15,5%, цяпер яны аўтаматычна будуць захоўвацца пад 17% гадавых. Акрамя таго, праўленне ААТ “ААБ Беларусбанк” прыняло рашэнне аб павелічэнні працэнтнай стаўкі па ашчадных сертыфікатах — цяпер гэтыя каштоўныя паперы прыносяць даход у 17% гадавых.

— Якім чынам можна папоўніць карт-рахунак, адкрыты ў ААТ “ААБ Беларусбанк”?
— Гэта можна зрабіць наступным чынам:
1) з выкарыстаннем пластыкавай карткі банка:
- наяўнымі грашыма ў любым аддзяленні “Беларусбанка”. За такую аперацыю ўзнагароджанне з кліента не спаганяецца;
- шляхам пераводу грашовых сродкаў з аднаго карт-рахунку на другі, адкрытыя ў “Беларусбанку”, у банкаматах і інфакіёсках банка, а таксама з дапамогай паслуг М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг. Для правядзення аперацыі неабходна ведаць нумар і тэрмін дзеяння карткі атрымальніка пераводу (гэтая інфармацыя змешчана на асноўным баку карткі атрымальніка пераводу). За перавод грашовых сродкаў з карт-рахунку на карт-рахунак спаганяецца ўзнагароджанне ў 1,5% ад сумы аперацыі.
2) без выкарыстання пластыкавай карткі:
- шляхам пераводу грашовых сродкаў у рамках банкаўскага пераводу. Для гэтага адправіцелю неабходна ведаць наступныя рэквізіты: найменне і нумар рахунка ўстановы банка, у якім адкрыты карт-рахунак пераводу атрымальніка, код установы банка, нумар карт-рахунку, прозвішча, імя і імя па бацьку яго ўладальніка. Гэтая інфармацыя ўтрымліваецца ў дагаворы карт-рахунку атрымальніка пераводу.

Перавод грашовых сродкаў на карт-рахунак, які адкрыты ў ААТ “ААБ Беларусбанк”, ажыцяўляецца ў любым аддзяленні “Беларусбанка” без спагнання ўзнагароджання пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу.

— Ці можна здымаць грошы з карткі “Беларусбанка” ў банкаматах іншых банкаў? Колькі працэнтаў за гэта бяруць?— Трымальнікі пластыкавых картак ААТ “ААБ Беларусбанк” маюць магчымасць здымаць наяўныя грашовыя сродкі без выплаты ўзнагароджання ў банкаматах Нацбанка, ААТ “Белінвестбанк”, “БПС-банк” і “Белаграпрамбанк”.
— Я пастаянна аплачваю камунальныя паслугі ў “Беларусбанку”. Чуў, што маючы пластыкавую картку, можна рабіць гэта не выходзячы з дому.
—Сапраўды. Для гэтага патрэбен камп’ютар, падключаны да інтэрнэта. Для рэгістрацыі ў сістэме “Інтэрнэт-банкінг” неабходна звярнуцца ў аддзел рознічнага бізнесу ЦБП №213 з дакументам, які пацвярджае асобу, і пластыкавай карткай, што эмітавана банкам. Вы запоўніце анкету-заяву і атрымаеце імя карыстальніка (Login), пароль (Password) і карту кодаў. Кошт рэгістрацыі—10000 рублёў, для студэнтаў дзённай формы навучання прадугледжаны скідкі. Акрамя таго, з дапамогай карткі ААТ “ААБ Беларусбанк” можна аплачваць камунальныя паслугі ў інфакіёсках, а некаторыя іншыя—праз сістэму “М-банкінг”.
Падрыхтавала А. ЮШКЕВІЧ,
дырэктар ЦБП №213.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar