Быть оптимистом и не покоряться трудностям »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Юбілей » Быть оптимистом и не покоряться трудностям
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2025    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

16-11-2015, 10:41 Юбілей  ] • Быть оптимистом и не покоряться трудностям   |  
 
Назва: Быць аптымістам і не скарацца цяжкасцям      

Успаміны 
параўноўваюць з дрывамі,
 што падкідваюць у касцёр 
жыцця. Чым іх больш, тым вышэй і ярчэй полымя. У Рэгіны Васільеўны Аланцьевай гэты касцёр вялікі і ля яго заўсёды могуць пагрэцца блізкія людзі. Сярод безлічы згадак радасныя і сумныя, светлыя і цяжкія, з навізной сустрэч і горыччу расстанняў, з сяброўскімі ўсмешкамі і болем страт… Якімі б яны ні былі, з іх 
складаецца жыццё, што 
даецца толькі 
аднойчы. 

Быть оптимистом и не покоряться трудностям Успаміны параўноўваюць з дрывамі, што падкідваюць у касцёр жыцця. Чым іх больш, тым вышэй і ярчэй полымя. У Рэгіны Васільеўны Аланцьевай гэты касцёр вялікі і ля яго заўсёды могуць пагрэцца блізкія людзі. Сярод безлічы згадак радасныя і сумныя, светлыя і цяжкія, з навізной сустрэч і горыччу расстанняў, з сяброўскімі ўсмешкамі і болем страт… Якімі б яны ні былі, з іх складаецца жыццё, што даецца толькі аднойчы. 

 

— Трэба быць аптымістам,—упэўнена Рэгіна Васільеўна. 

Нават цяпер, калі вось-вось возьме старт яе восьмы дзясятак, жанчына працягвае браць ад кожнага дня па максімуму і ствараць новыя ўспаміны. Наўрад ці хто дасць ёй 70 год. Ды і сама кажа, што адчувае сябе намнога маладзей:

—Вяду здаровы лад жыцця, стараюся не засмучацца, умею настройвацца на пазітыў. Пазбягаю зносін з людзьмі, якія ўвесь час скардзяцца: ад падобных размоў псуецца настрой і пачынае балець галава. 


Рэгіна Васільеўна здаецца шчаслівым чалавекам без праблем і клопатаў. Між тым ёй даводзілася перажываць страты блізкіх людзей, здрадніцтва, матэрыяльныя цяжкасці і праблемы са здароўем, ды і цяпер не пустуе медыцынская картка. Толькі жанчына змагла ўзняцца над усім гэтым, навучылася не скарацца непрыемнасцям, нягле-дзячы на іх колькасць і маштабы, дараваць крыўды і не трымаць за пазухай камянёў. А калі раптам набягае хваля суму, адразу праганяе яе, узяўшыся за любімыя справы, якіх вельмі шмат.


З юнацтва захапленне №1—спорт. І цяпер можа 100 разоў праскакаць на скакалцы. Раней некалькі год з 1 мая па  1 кастрычніка разам з сяброўкай штораніцы ездзілі на веласіпедах на паўвостраў, каб зрабіць там зарадку і водныя працэдуры. З гэтай традыцыяй па ўважлівых прычынах нядаўна развіталася, а вось фізкультурна-аздараўленчы комплекс наведвае пастаянна: два разы на тыдзень заняткі ў зале і адзін раз—басейн. 

Цікавіцца кулінарыяй. Прыгатаванне  стравы—не абавязковая штодзённая задача, а сапраўднае задавальненне. Не раз лавіла сябе на думцы, што магла б быць добрым поварам. Аднак заставалася вернай педагогіцы. За плячыма 36 год работы з дзеткамі. 

У прафесію пайшла па слядах маці Лідзіі Мікалаеўны, якая таксама прысвяціла дзецям больш за 30 год. Пасля вайны выхоўвала хлопчыкаў і дзяўчынак у Александроўскім дзіцячым доме. Разам з дзецьмі, якія засталіся без бацькоў, расла і Рэгіна. 

Працоўны шлях выпускніцы Полацкага педвучылішча пачынаўся ў адной са школ Шаркаўшчынскага раёна. Потым вярнулася ў родныя Міёры. На той час у райцэнтры дзейнічаў толькі адзін садок (ДС №1), а ў групах налічвалася нават больш за 40 выхаванцаў. Уявіце маладую дзяўчыну, якой крыху за 20, і дзіцячую групу з 36 чалавек, у якой 23 хлопчыкі. Як удавалася іх згуртаваць?


—Агульную мову з дзецьмі знаходзіла лёгка, бо вельмі іх любіла,—гаворыць Рэгіна Васільеўна.—Ніколі не карала за дрэнныя ўчынкі. На дзетак нельга крычаць. Калі хтосьці дрэнна паводзіў сябе, брала за руку, адводзіла убок, садзіла на стульчык і прасіла пасядзець і падумаць пра свае ўчынкі. Потым разам іх аналізавалі. З дзецьмі трэба размаўляць і абавязкова прывіваць ім любоў да кніг, чытаць казкі.

Многія бацькі былі ўдзячны выхавальніцы. Былы начальнік аддзела загса і цяперашні кіраўнік клуба "Бажэна" Ірына Гушча адзначае, што абодва яе сыны з задавальненнем хадзілі ў садок:


—Рэгіна Васільеўна—выхавальнік з вялікай літары. Яна ўмела адчуваць і знаходзіць падыход да кожнага дзіцяці. Гэта высакародны, энергічны, сумленны і адказны чалавек. Цяпер яна актывіст "Бажэны". Можна сказаць, мозг і рукі клуба, большасць арганізацыйных момантаў на яе плячах. Гледзячы на гэтую жанчыну, бег гадоў не палохае. 

З "Бажэнай" Рэгіна Васільеўна сябруе каля 4 год. Тут знайшла аднадумцаў, што сталі другой сям'ёй. Кожны з удзельнікаў клуба можа сказаць у яе адрас шмат добрых слоў. 

—Аптымістычны чалавек, які ўмее жыць кожным днём,-характарызуе сяброўку Анастасія Ермалаеўна Лукоўская.—Ёй трэба заўсёды быць у руху нягледзячы на цяжкасці. Усе пытанні вырашае хутка і па-дзелавому, з ёй лёгка супрацоўнічаць. Удзячна Богу за тое, што мы сябруем і займаемся агульнай справай. 

Вучыцца новаму і развівацца—яшчэ адна ўстаноўка Рэгіны Васільеўны. Прайшла ў тэрытарыяльным цэнтры курс навучання работы на камп'ютары, там жа навучылася вышываць карціны атласнымі стужкамі. 

 

Кожны дзень, які пачынаецца ў 6 раніцы і завяршаецца познім вечарам, распісаны па гадзінах. У раскладзе абавязковыя ранішняя зарадка і вячэрняя прагулка па гарадскіх вуліцах разам з маці, якая ў свае 96 трымаецца малайцом. Напэўна, Лідзія Мікалаеўна заўтра першай павіншуе дачку з пачэсным юбілеем. А можа быць, бабулю апярэдзіць дачка Наталля, што жыве ў Краснадары. Абавязкова павіншуе Людміла Іванаўна Кавалёва з Калінінграда, з якой сябруюць з 1-га класа. Несумненна, шчырых пажаданняў і добрых слоў для Рэгіны Васільеўны прагучыць шмат. І яна іх, безумоўна, заслугоўвае.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота з асабістага альбома Р.В. Аланцьевай.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar